Українська банерна мережа

Украинская Баннерная Сеть
 
 

Жанри

Гоголівський ФОРУМ




AlmaNAH






Наша статистика

Авторів: 2698
Творів: 51622
Рецензій: 96045

Наша кнопка

Код:



Ошибка при запросе:

INSERT INTO `stat_hits` VALUES(NULL, 40282, 0, UNIX_TIMESTAMP(), '3.22.41.80')

Ответ MySQL:
144 Table './gak@002ecom@002eua_prod/stat_hits' is marked as crashed and last (automatic?) repair failed

Художні твори Проза Рэлiгiя

Веруючы богазневажальнiк

© Роман Навоев, 12-02-2015
Мяне ніколі не прываблівала раскоша храмаў, веліч цэркваў, пах ладана і панурасць святароў. Але чалавек – істота, непапраўна кіраваная ўнутраннай цікавасцю. Менавіта яна і прывяла мяне ў храм.

Першыя крокі па дарозе да дома Гасподняга суправаджаліся пачуццём страха перад невядомасцю. Такое ж адчуванне зазнаеш на выбарчым участку падчас галасавання, толькі баішся не несвядомасці, а безвыхаднасці. Унутранна я, нібыта, ішоў не ў царкву, а на Страшны Суд. На суд, які падпарадкоўваецца гнятліваму зводу невядомых мне правілаў. Я не ведаў ні матэрыяльнага, ні працэсуальнага царкоўнага права, што правакавала дрыготку ў каленях. Утаймаваўшы свой страх, я ўвайшоў у храм Божы, але Бога ў ім не было, як, дарэчы, і ўсяго таго, што вызнае хрысціянская рэлігія. Не панавалі ў царкве ні любоў да бліжняга, ні павага, ні міласэрнасць. Царква знаходзілася ў цені самага абуральнага граха – ганарыстасці. Прыхаджане ўтрапёна абдорвалі яскравымі прамянямі агіды ўсіх прысутных; ганарыўшыся веданнем малітв на памяць, кожны жадаў праспяваць “ойча наш…” лепш іншага, наіўна мяркуючы такім чынам быць бліжэй да Бога. Мая няздатнасць зразумець, чаму найяскравейшае паскудства душы я пабачыў у доме дабрачыннасці, павысіла маю зацікаўленнасць да феномену царквы. І я стаў рэгулярным госцем у гэтай безданні нязведанага граха.

Далучыўшыся да праваслаўнай культуры, праз два месяца перыядычнага наведання царквы, я пачаў паходзіць на іх. Царква здолела за кароткі тэрмін выхаваць ува мне ганарыстасць жудасных памераў. Мая душа стала крыніцай тых самых прамянёў нянавісці, гордасці і імкнення быць бліжэй да Госпада праз дэманстрацыю сваёй перавагі. І я, усведамляючы гэта, з думкай “ад граха далей”, сышоў з царквы. Такой шкоды маёй веры, як нанесла царква, не здольны былі прычыніць ні навука, ні атэізм, ні лёс, ні жыццё. Мне прыйшлося аддзяліць Бога ад царквы, як у свой час Маркса – ад камуністаў. Выявілася, што і тое, і іншае цалкам магчыма і больш правільна.

Перафразаваўшы выраз Караткевіча пра волю і падсуднага: “Не хадзіў бы я ў храм, каб быў вернікам”, я адхрысціўся ад царквы. Заставалася вырашыць іншую праблему: калі Бога ў царкве няма, то дзе ж Бог?! Я чуў шмат версій, якія, у асноўным, зводзіліся да двух іпастасяў: Божа ўнутры кожнага з нас і Бог ёсць прырода. Доўга шукаючы Усявышняга унутры сябе, я нават зрабіў ультрагук, па выніках якога, вырашыў сабраць заплечнік і пайсці на пошукі Бога ў прыродзе. Не будучы паэтам, каб усхваляць пошчак салаўя і апяваць зеляніну лісця дуба, я адхіліў і прыроду як шлях да яднання з Усясветам.

З дзяцінства мы ўспрымалі простыя ісціны, накшталт, што прадавец ў краме, выкладчык ва ўніверсітэце, лесаруб у лесе, раб у краіне дыктату, вольны ў раю, а Бог у царкве. Мая сістэма пабудовы свету раптоўна абрушылася, калі, знайшоўшы і прадаўца, і лесаруба, і на рабоў глядзеўшы безупынна, я не здолеў знайсці Бога. Вы можете начать читать на сайте Игравок.ру о бесплатных игровых автоматах в которые можно играть без регистрации и СМС.

Пазней, вывучаючы сацыялогію, прыходзіш да высновы, што ўсе ўтвараюць сацыяльныя пласты. І падобна таму, як раб знаходзіцца ў асяроддзі рабоў, а свабодны – поплеч са свабодным, то і Творца… сярод тварцоў. Бог у кнігах, тэатрах, музычных канцэртах. Бог у голасе спявачкі, эмоцыях акцёркі, у слове пісьменніка, мелодыі кампазітара, у харэаграфіі балерыны і руках скульптара. Мастацтва – калыска для вернікаў, бо тэатр – дом Боскі, літаратурны твор – малітва Госпаду, а музыка – душа Гасподзева. Сучасная царква практычна нічым не адрозніваецца ад тэатра, - і там, і тут можна сустрэць мужчын ў спадніцах, - але ў тэатры – “Боская ласка”, а ў царкве – смурод ганарыстасці. Таму, ідучы да мастацтва, - ідзяце да Бога.

Написати рецензію

Рекомендувати іншим
Оцінити твір:
(голосувати можуть лише зареєстровані)
кількість оцінок — 0

Рецензії на цей твір

[ Без назви ]

© Володимир Ворона, 12-02-2015
 
Головна сторінка | Про нас | Автори | Художні твори [ Проза Поезія Лімерики] | Рецензії | Статті | Правила користування | Написати редактору
Згенеровано за 0.045291900634766 сек.
Усі права застережено.
Всі права на сайт належать ТОВ «Джерела М»
Авторські права на твори та рецензії належать їх авторам.
Дизайн та програмування KP-design
СУМНО
Аніме та манґа українською Захід-Схід ЛітАкцент - світ сучасної літератури Button_NF.gif Часопис української культури

Що почитати